Урад
Рэспублiкi Беларусь
ПАСТАНОВА
17 снежня 1996 г. N 814
г.Мiнск
АБ УВЕКАВЕЧАННI ПАМЯЦI НАРОДНАГА МАСТАКА
БЕЛАРУСI ЦВIРКI ВIТАЛЯ КАНСТАНЦIНАВIЧА
===
У мэтах увекавечання памяцi народнага мастака Беларусi Цвiркi
Вiталя Канстанцiнавiча Урад Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Мiнскаму гарвыканкому, Мiнiстэрству культуры ў 1997 годзе
ўстанавiць надмагiльны помнiк на месцы пахавання В.К.Цвiркi (могiлкi
на Маскоўскай шашы), а таксама мемарыяльную дошку на доме N 42 па
вул.Сурганава ў г.Мiнску, дзе жыў В.К.Цвiрка.
2. Фiнансаванне расходаў на праектаванне i стварэнне
скульптурнай часткi надмагiльнага помнiка В.К.Цвiрку ажыццявiць за
кошт сродкаў Мiнiстэрства культуры, на агульнабудаўнiчыя работы,
стварэнне мемарыяльнай дошкi - за кошт сродкаў Мiнскага
гарвыканкома.
Выконваючы абавязкi
Прэм'ер-мiнiстра
Рэспублiкi Беларусь С.Лiнг
|