ПАСТАНОВА
ВЯРХОЎНАГА САВЕТА РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
Аб праекце Закона Рэспублiкi Беларусь
"Аб рэкламе"
===
Вярхоўны Савет Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Адобрыць у першым чытаннi асноўныя палажэннi праекта Закона
Рэспублiкi Беларусь "Аб рэкламе", унесенага Камiсiяй Вярхоўнага
Савета Рэспублiкi Беларусь па эканамiчнай палiтыцы i рэформах.
2. Даручыць Камiсii Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь па
эканамiчнай палiтыцы i рэформах дапрацаваць праект указанага Закона
з улiкам заўваг i прапаноў, выказаных дэпутатамi Вярхоўнага Савета
Рэспублiкi Беларусь, i прадставiць яго для разгляду ў другiм
чытаннi.
Старшыня Вярхоўнага Савета
Рэспублiкi Беларусь С.ШАРЭЦКI
27 чэрвеня 1996 г., г.Мiнск.
N 411-XIII
|