Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь
ПАСТАНОВА
21 чэрвеня 1994 г. N 466
г.Мiнск
АБ ДАЛУЧЭННI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ ДА ПАГАДНЕННЯ АБ
ЗАСНАВАННI МIЖНАРОДНАГА НАВУКОВА-ТЭХНIЧНАГА ЦЭНТРА
===
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Адобрыць прапанову Мiнiстэрства замежных спраў, узгодненую з
Акадэмiяй навук Беларусi, Мiнiстэрствам юстыцыi, Мiнiстэрствам
фiнансаў, iншымi зацiкаўленымi мiнiстэрствамi i ведамствамi, аб
далучэннi Рэспублiкi Беларусь да Пагаднення аб заснаваннi
Мiжнароднага навукова-технiчнага цэнтра, падпiсанага ў г.Маскве
27 лiстапада 1992 г.
Унесцi прапанову аб далучэннi Рэспублiкi Беларусь да гэтага
Пагаднення ў Вярхоўны Савет Рэспублiкi Беларусь.
Першы намеснiк Старшынi
Савета Мiнiстраў Рэспублiкi
Беларусь М.Мяснiковiч
Кiраўнiк Спраў Савета
Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь М.Каўко
|