Право
Навигация
Партнеры


Славянский портал приколов и юмора на prikolist.biz. Стихи, фото, анекдот

 

Ресурсы в тему

 

 

 

Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 5 ноября 1993 г. №756 "Аб ратыфiкацыi Статута Садружнасцi Незалежных Дзяржаў"

По состоянию на 30 марта 2007 года (обновление)

<< Назад


                 САВЕТ МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

                             ПАСТАНОВА

 5 лiстапада 1993 г.  N 756                                  г.Мiнск


 АБ РАТЫФIКАЦЫI СТАТУТА САДРУЖНАСЦI НЕЗАЛЕЖНЫХ ДЗЯРЖАЎ

===

     Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

     Адобрыць Статут  Садружнасцi  Незалежных  Дзяржаў,  прыняты  22
студзеня 1993 г.  у г.Мiнску,  i прадставiць яго  на  ратыфiкацыю  ў
Вярхоўны Савет Рэспублiкi Беларусь з наступнымi агаворкамi:

     1. Па  артыкулах  11-15  раздзела  III  "Калектыўная  бяспека i
ваенна-палiтычнае супрацоўнiцтва" Рэспублiка Беларусь  заяўляе,  што
прымяненне Узброеных  Сiл  Рэспублiкi  Беларусь  на  тэрыторыi iншых
дзяржаў - членаў Садружнасцi,  роўна  як  размяшчэнне  i  прымяненне
ўзброеных сiл  другiх  дзяржаў - членаў СНД на тэрыторыi рэспублiкi,
без дазволу Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь не дапускаецца.

     2. У  артыкуле  16  раздзела  IV  "Прадухiленне  канфлiктаў   i
вырашэнне спрэчак"  выраз  "усе  магчымыя  меры" Рэспублiка Беларусь
разумее як усе магчымыя меры неваеннага характару.  Яна зыходзiць  з
таго, што спрэчкi, аб якiх iдзе гаворка ў артыкулах 17 i 18 Статута,
будуць вырашацца ў  адпаведнасцi  з  агульнапрынятымi  прынцыпамi  i
нормамi мiжнароднага права.

     3. Рэспублiка Беларусь лiчыць,  что палажэннi артыкулаў 28,  29
аб Каардынацыйна-кансультатыўным Камiтэце i  Сакратарыяце  i  30  аб
Галоўным камандаваннi  Аб'яднаных  Узброеных  Сiл  не  ў поўнай меры
адпавядаюць рэалiям сённяшняга дня i патрабуюць удакладненняў. Гэтыя
ўдакладненнi павiнны   быць   выкананы  шляхам  унясення  неабходных
паправак у Статут СНД у адпаведнасцi з яго артыкулам 42.


 Старшыня Савета Мiнiстраў
 Рэспублiкi Беларусь                                         В.Кебiч

 Кiраўнiк Спраў Савета
 Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь                               М.Каўко




<< Назад


RuFirms. Фирмы России - каталог предприятий и организаций. Новости. Бизнес. информация. Firms of Russia

  Карта Сайта
Полезная информация
 

 

 


Новости Беларуси


Счетчики

Rating All.BY Рейтинг@Mail.ru

Сайт управляется системой uCoz