ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
1 лiстапада 2004 г. № 1371
АБ ПАДПIСАННI ПАГАДНЕННЯ ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ,
УРАДАМ ЛIТОЎСКАЙ РЭСПУБЛIКI I УРАДАМ РЭСПУБЛIКI ПОЛЬШЧА
АБ СТЫКУ ДЗЯРЖАЎНЫХ ГРАНIЦ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ, ЛIТОЎСКАЙ
РЭСПУБЛIКI I РЭСПУБЛIКI ПОЛЬШЧА
Савет Miнicтpaў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Прыняць прапанову Мiнiстэрства замежных спраў, узгодненую з
зацiкаўленымi рэспублiканскiмi органамi дзяржаўнага кiравання, аб
падпiсаннi Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь, Урадам
Лiтоўскай Рэспублiкi i Урадам Рэспублiкi Польшча аб стыку дзяржаўных
гранiц Рэспублiкi Беларусь, Лiтоўскай Рэспублiкi i Рэспублiкi
Польшча з улiкам змяненняў i дапаўненняў, унесеных у ходзе
перагавораў у праект названага Пагаднення.
Упаўнаважыць пасла па асобых даручэннях Мiнiстэрства замежных
спраў Рэспублiкi Беларусь Еўдачэнку Андрэя Аляксандравiча на
падпiсанне ад iмя Урада Рэспублiкi Беларусь дадзенага Пагаднення.
Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь С.Сiдорскi
|