ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
17 верасня 2004 г. № 1158
АБ УЗНАГАРОДЖАННI Т.Л.ЛЯШЧЫНСКАЙ I А.Г.СЕРАДЫ
ГАНАРОВАЙ ГРАМАТАЙ САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
Савет Miнicтpaў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Узнагародзiць Ганаровай граматай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi
Беларусь:
Ляшчынскую Таццяну Лаўрэнцьеўну, дырэктара цэнтра спецыяльнай
адукацыi навукова-метадычнай установы "Нацыянальны iнстытут
адукацыi", за навукова-тэарэтычную распрацоўку праблем iнтэграванага
навучання дзяцей з асаблiвасцямi псiхафiзiчнага развiцця, плённую
работу па вучэбна-метадычнаму забеспячэнню i ўкараненню новых
прагрэсiўных форм навучання дзяцей ва ўстановах спецыяльнай
адукацыi;
Сераду Аляксандра Гаўрылавiча, намеснiка дырэктара ўстановы
"Рэспублiканскi Дом навучэнцаў i работнiкаў устаноў прафесiянальнай
адукацыi", за шматгадовую плённую працу па развiццю тэхнiчнай i
дэкаратыўна-прыкладной творчасцi, вынаходнiцтва i рацыяналiзацыi
навучэнскай моладзi.
Першы намеснiк Прэм'ер-мiнiстра
Рэспублiкi Беларусь У.Семашка
|