ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
21 лiпеня 2004 г. № 883
АБ УВЕКАВЕЧАННI ПАМЯЦI ДЗЯРЖАЎНАГА I ПАЛIТЫЧНАГА ДЗЕЯЧА
БЕЛАРУСI, ГЕРОЯ САЦЫЯЛIСТЫЧНАЙ ПРАЦЫ ПАЛЯКОВА I.Я.
У мэтах увекавечання памяцi дзяржаўнага i палiтычнага дзеяча
Беларусi, Героя Сацыялiстычнай Працы Палякова Iвана Яўцеевiча Савет
Miнiстpaў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Мiнскаму гарвыканкому ўстанавiць:
мемарыяльную дошку на доме № 10 па Вайсковаму завулку ў
г.Мiнску, дзе жыў I.Я.Палякоў;
надмагiльны помнiк на месцы пахавання I.Я.Палякова на Усходнiх
могiлках у г.Мiнску.
2. Пагадзiцца з прапановамi Мiнскага, Гомельскага, Вiцебскага
аблвыканкомаў аб прысваеннi iмя I.Я.Палякова Прылукскай сярэдняй
школе Сеннiцкага сельскага савета Мiнскай вобласцi, адной з вулiц
г.Гомеля, адной з бiблiятэк г.Вiцебска.
Першы намеснiк Прэм'ер-мiнiстра
Рэспублiкi Беларусь У.Семашка
|