ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
11 мая 2004 г. № 543
АБ ПРАВЯДЗЕННI ПЕРАГАВОРАЎ ПА ПРАЕКТУ ПАГАДНЕННЯ
ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ ТУРЭЦКАЙ
РЭСПУБЛIКI АБ СУПРАЦОЎНIЦТВЕ I ЎЗАЕМНАЙ ДАПАМОЗЕ Ў МЫТНЫХ
СПРАВАХ
Савет Miнicтpaў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Прыняць прапанову Дзяржаўнага мытнага камiтэта, узгодненую з
Мiнiстэрствам замежных спраў, Мiнiстэрствам юстыцыi i iншымi
зацiкаўленымi, аб правядзеннi перагавораў па праекту Пагаднення
памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Турэцкай Рэспублiкi аб
супрацоўнiцтве i ўзаемнай дапамозе ў мытных справах.
Зацвердзiць у якасцi асновы для перагавораў праект Пагаднення
памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Турэцкай Рэспублiкi аб
супрацоўнiцтве i ўзаемнай дапамозе ў мытных справах (прыкладаецца)*.
______________________________
*Не рассылаецца.
Упаўнаважыць Старшыню Дзяржаўнага мытнага камiтэта Шпiлеўскага
Аляксандра Францавiча на правядзенне перагавораў па праекту
ўказанага Пагаднення, дазволiўшы ў выпадку неабходнасцi ўносiць у
яго змяненнi i дапаўненнi, якiя не маюць прынцыповага характару.
Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь С.Сiдорскi
|