ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
26 сакавiка 2004 г. № 337
АБ КАМАНДЗIРАВАННI Л.I.ХАРУЖЫКА Ў г.ЧЭДЖУ (РЭСПУБЛIКА КАРЭЯ)
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Камандзiраваць з 27 сакавiка па 2 красавiка 2004 г. у г.Чэджу
(Рэспублiка Карэя) Мiнiстра прыродных рэсурсаў i аховы навакольнага
асяроддзя Харужыка Лявонцiя Iванавiча для ўдзелу ў восьмай
спецыяльнай сесii Савета кiраўнiкоў Праграмы Арганiзацыi Аб'яднаных
Нацый па навакольнаму асяроддзю i Глабальнага форуму па навакольнаму
асяроддзю на ўзроўнi мiнiстраў, а таксама для правядзення дзелавых
сустрэч i перагавораў з прадстаўнiкамi мiжнародных арганiзацый i
краiн - удзельнiц гэтых мерапрыемстваў па пытаннях узаемавыгаднага
супрацоўнiцтва ў галiне аховы прыроды з мэтай прыцягнення сродкаў
для рэалiзацыi прыродаахоўных праектаў у рэспублiцы.
Прыняць да ведама, што фiнансаванне расходаў, звязаных з
камандзiраваннем Л.I.Харужыка, ажыццяўляецца за кошт сродкаў
прымаючага боку.
Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь С.Сiдорскi
|