ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
29 снежня 2003 г. № 1697
АБ ПРАВЯДЗЕННI ПЕРАГАВОРАЎ ПА ПРАЕКТУ ПАГАДНЕННЯ ПАМIЖ
УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ РЭСПУБЛIКI ПОЛЬШЧА
АБ ПРЫЗНАННI ЭКВIВАЛЕНТНАСЦI Ў ВЫШЭЙШАЙ АДУКАЦЫI, ВУЧОНЫХ
СТУПЕНЯХ
Савет Miнicтpaў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Прыняць прапанову Мiнiстэрства адукацыi, узгодненую з
Мiнiстэрствам юстыцыi, Мiнiстэрствам замежных спраў, Вышэйшай
атэстацыйнай камiсiяй, аб правядзеннi перагавораў па праекту
Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Рэспублiкi
Польшча аб прызнаннi эквiвалентнасцi ў вышэйшай адукацыi, вучоных
ступенях.
Зацвердзiць праект дадзенага Пагаднення ў якасцi асновы для
правядзення перагавораў (прыкладаецца)*.
______________________________
*Не рассылаецца.
Упаўнаважыць Мiнiстра адукацыi Радзькова Аляксандра Мiхайлавiча
на правядзенне ад iмя Урада Рэспублiкi Беларусь перагавораў па
праекту названага Пагаднення, дазволiўшы ўносiць у праект неабходныя
змяненнi i дапаўненнi, якiя не маюць прынцыповага характару.
Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь С.Сiдорскi
|