ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
17 снежня 2003 г. № 1641
АБ ПРАВЯДЗЕННI ПЕРАГАВОРАЎ ПА ПРАЕКТУ ПАГАДНЕННЯ ПАМIЖ
УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ РЭСПУБЛIКI КАЗАХСТАН
АБ СУПРАЦОЎНIЦТВЕ Ў ГАЛIНЕ РАЗВIЦЦЯ ПАЛIЎНА-ЭНЕРГЕТЫЧНЫХ
КОМПЛЕКСАЎ I ПАДПIСАННI ГЭТАГА ПАГАДНЕННЯ
_______________________________________________ _______ ___ _
Утратило силу постановлением Совета Министров Республики
Беларусь от 16 мая 2005 г. № 495 (Национальный реестр
правовых актов Республики Беларусь, 2005 г., № 76, 5/15958)
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Прыняць прапанову Мiнiстэрства эканомiкi, узгодненую з
Мiнiстэрствам фiнансаў, Мiнiстэрствам замежных спраў, Мiнiстэрствам
юстыцыi, Мiнiстэрствам энергетыкi, Беларускiм дзяржаўным канцэрнам
па нафце i хiмii, аб правядзеннi перагавораў па праекту Пагаднення
памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Рэспублiкi Казахстан аб
супрацоўнiцтве ў галiне развiцця палiўна-энергетычных комплексаў
(прыкладаецца)* i падпiсаннi гэтага Пагаднення.
______________________________
*Не рассылаецца.
Зацвердзiць у якасцi асновы для перагавораў праект названага
Пагаднення, дазволiўшы ўносiць пры неабходнасцi ў яго змяненнi i
дапаўненнi, якiя не маюць прынцыповага характару.
Упаўнаважыць выконваючага абавязкi Намеснiка Прэм'ер-мiнiстра
Рэспублiкi Беларусь Семашку Уладзiмiра Iльiча на правядзенне
перагавораў па праекту дадзенага Пагаднення i ў выпадку дасягнення
дамоўленасцi ў межах зацверджанага праекта на яго падпiсанне.
Прызнаць страцiўшай сiлу пастанову Савета Мiнiстраў Рэспублiкi
Беларусь ад 31 кастрычнiка 2001 г. № 1601 "Аб падпiсаннi Пагаднення
памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Рэспублiкi Казахстан аб
супрацоўнiцтве ў развiццi палiўна-энергетычных комплексаў"
(Национальный реестр правовых актов Республнкн Беларусь, 2001 г., №
105, 5/9320).
Выконваючы абавязкi
Прэм'ер-мiнiстра Рэспублiкi Беларусь С.Сiдорскi
_______________________________________________ _______ ___ _
|