ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
28 лiстапада 2003 г. № 1564
АБ ПРАВЯДЗЕННI ПЕРАГАВОРАЎ I ПАДПIСАННI ПРАТАКОЛА
ДА ПАГАДНЕННЯ ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ
РЭСПУБЛIКI IНДАНЕЗIЯ АБ ЭКАНАМIЧНЫМ I ТЭХНIЧНЫМ
СУПРАЦОЎНIЦТВЕ АД 12 МАЯ 2000 ГОДА
[Изменения и дополнения: (не внесены)
Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 29
сентября 2005 г. № 1077 (Национальный реестр правовых актов
Республики Беларусь, 2005 г., № 155, 5/16574)]
Савет Miнicтpaў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Пагадзiцца з прапановай Мiнiстэрства замежных спраў, узгодненай
з iншымi зацiкаўленымi, аб правядзеннi перагавораў i падпiсаннi
Пратакола да Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам
Рэспублiкi Iнданезiя аб эканамiчным i тэхнiчным супрацоўнiцтве ад 12
мая 2000 года.
Зацвердзiць у якасцi асновы для правядзення перагавораў праект
Пратакола да Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам
Рэспублiкi Iнданезiя аб эканамiчным i тэхнiчным супрацоўнiцтве ад 12
мая 2000 года (прыкладаецца)*.
______________________________
*Не рассылаецца.
Упаўнаважыць Мiнiстра замежных спраў Мартынава Сяргея
Мiкалаевiча на правядзенне перагавораў па праекту названага
Пратакола, дазволiўшы ўносiць пры неабходнасцi ў яго змяненнi i
дапаўненнi, якiя не маюць прынцыповага характару, а ў выпадку
дасягнення дамоўленасцi ў межах зацверджанага праекта - на
падпiсанне Пратакола.
Выконваючы абавязкi
Прэм'ер-мiнiстра Рэспублiкi Беларусь С.Сiдорскi
|