Право
Навигация
Партнеры


Славянский портал приколов и юмора на prikolist.biz. Стихи, фото, анекдот

 

Ресурсы в тему

 

 

 

Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 27 ноября 2003 г. №1553 "Аб правядзеннi перагавораў па праекту Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Малайзii аб эканамiчным, навуковым, тэхнiчным i культурным супрацоўнiцтве i падпiсаннi ўказанага Пагаднення"

По состоянию на 30 марта 2007 года (обновление)

<< Назад


 
           ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
                    27 лiстапада 2003 г. № 1553

АБ ПРАВЯДЗЕННI ПЕРАГАВОРАЎ ПА ПРАЕКТУ ПАГАДНЕННЯ
ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ МАЛАЙЗII
АБ ЭКАНАМIЧНЫМ, НАВУКОВЫМ, ТЭХНIЧНЫМ I КУЛЬТУРНЫМ
СУПРАЦОЎНIЦТВЕ I ПАДПIСАННI ЎКАЗАНАГА ПАГАДНЕННЯ

     Савет Miнicтpaў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
     1. Пагадзiцца    з  прапановай  Мiнiстэрства  замежных   спраў,
узгодненай  з  Мiнiстэрствам  юстыцыi  i  iншымi  зацiкаўленымi,  аб
правядзеннi    перагавораў   па  праекту  Пагаднення  памiж   Урадам
Рэспублiкi  Беларусь  i  Урадам  Малайзii аб эканамiчным, навуковым,
тэхнiчным   i  культурным  супрацоўнiцтве  i  падпiсаннi   названага
Пагаднення.
     Зацвердзiць у  якасцi асновы для правядзення перагавораў праект
Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь  i  Урадам  Малайзii  аб
эканамiчным,   навуковым,   тэхнiчным  i  культурным  супрацоўнiцтве
(прыкладаецца)*,  дазволiўшы ўнесцi ў  яго  ў  выпадку  неабходнасцi
змяненнi i дапаўненнi, якiя не маюць прынцыповага характару.
______________________________
     *Не рассылаецца.

     Упаўнаважыць Мiнiстра    замежных    спраў   Мартынава   Сяргея
Мiкалаевiча  на  правядзенне  перагавораў  i  ў  выпадку  дасягнення
дамоўленасцi   ў   межах   зацверджанага  праекта  Пагаднення  -  на
падпiсанне Пагаднення.
     2. Прызнаць страцiўшымi сiлу:
     пастанову Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 19  лiстапада
1999  г.  №  1824  "Аб правядзеннi перагавораў па праекту Пагаднення
памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам  Малайзii  аб  эканамiчным
супрацоўнiцтве  i  аб падпiсаннi дадзенага Пагаднення" (Национальный
реестр правовых актов Республики Беларусь,  1999 г.,  № 91,  5/2089;
2001 г., № 42, 5/5780);
     пастанову  Савета Miнiстpaў Рэспублiкi Беларусь ад 18 красавiка
2001 г. № 553 "Аб упаўнаважаннi М.М.Хвастова на вядзенне перагавораў
па  некаторых  праектах   пагадненняў   эканамiчнага   характару   i
падпiсанне  гэтых  пагадненняў"  (Национальный реестр правовых актов
Республики Беларусь, 2001 г., № 42, 5/5780).

Выконваючы абавязкi
Прэм'ер-мiнiстра Рэспублiкi Беларусь                      С.Сiдорскi


<< Назад


RuFirms. Фирмы России - каталог предприятий и организаций. Новости. Бизнес. информация. Firms of Russia

  Карта Сайта
Полезная информация
 

 

 


Новости Беларуси


Счетчики

Rating All.BY Рейтинг@Mail.ru

Сайт управляется системой uCoz