Право
Навигация
Партнеры


Славянский портал приколов и юмора на prikolist.biz. Стихи, фото, анекдот

 

Ресурсы в тему

 

 

 

Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 3 октября 2003 г. №1260 "Аб правядзеннi навагодняй дабрачыннай акцыi "Нашы дзецi"

По состоянию на 30 марта 2007 года (обновление)

<< Назад


 
           ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
                    3 кастрычнiка 2003 г. № 1260

АБ ПРАВЯДЗЕННI НАВАГОДНЯЙ ДАБРАЧЫННАЙ АКЦЫI "НАШЫ ДЗЕЦI"

     Савет Miнicтpaў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
     1. Правесцi  з  20  снежня  2003  г.  па  10  студзеня  2004 г.
навагоднюю  дабрачынную  акцыю "Нашы дзецi" з удзелам мiнiстэрстваў,
iншых рэспублiканскiх органаў дзяржаўнага кiравання, аблвыканкомаў i
Мiнскага гарвыканкома, мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў.
     2. Мiнiстэрству адукацыi:
     да 1  снежня 2003 г.  зацвердзiць пералiк мiнiстэрстваў,  iншых
рэспублiканскiх   органаў    дзяржаўнага    кiравання,    грамадскiх
арганiзацый  (па  ўзгадненню),  прапанаваных для ўдзелу ў навагодняй
дабрачыннай акцыi "Нашы  дзецi",  i  давесцi  яго  да  ведама  гэтых
арганiзацый;
     пры неабходнасцi па ўзгадненню з зацiкаўленымi ўносiць змяненнi
ў названы пералiк.
     3. Кiраўнiкам  мiнiстэрстваў,  iншых  рэспублiканскiх   органаў
дзяржаўнага  кiравання,  мясцовых  выканаўчых  i распарадчых органаў
прыняць  удзел у навагодняй дабрачыннай акцыi "Нашы дзецi", наведаць
дзiцячыя    дамы,  у  тым  лiку  сямейнага  тыпу,   школы-iнтэрнаты,
апякунскiя,  прыёмныя  ceм'i, дзiцячыя сацыяльныя прытулкi, дзiцячыя
бальнiцы з мэтай вiншавання дзяцей з Новым годам, Калядамi, уручэння
iм падарункаў, вырашэння па магчымасцi iснуючых праблем.
     Рэкамендаваць  грамадскiм  аб'яднанням i iншым юрыдычным асобам
далучыцца да названай акцыi.
     4. Фiнансаванне  расходаў па правядзенню навагодняй дабрачыннай
акцыi  "Нашы  дзецi"  ажыццявiць  за  кошт сродкаў, прадугледжаных у
рэспублiканскiм   бюджэце  мiнiстэрствам  i  iншым   рэспублiканскiм
органам  дзяржаўнага  кiравання  на цэнтралiзаваныя мерапрыемствы, а
таксама пазабюджэтных сродкаў i эканомii каштарыса расходаў.
     Рэкамендаваць    мясцовым  выканаўчым  i  распарадчым   органам
ажыццяўляць  фiнансаванне  ўказанага  мерапрыемства  за кошт сродкаў
мясцовых бюджэтаў, пазабюджэтных асiгнаванняў.
     5. Правесцi  ў рамках навагодняй дабрачыннай акцыi "Нашы дзецi"
27 снежня 2003 г.  у г.Мiнску на  базе  дзяржаўнай  установы  "Палац
Рэспублiкi"  Кiраўнiцтва  справамi  Прэзiдэнта  Рэспублiкi  Беларусь
дабрачыннае  навагодняе  свята  для  дзяцей  з  удзелам  кiраўнiцтва
дзяржавы.
     Рэкамендаваць аблвыканкомам i  Мiнскаму  гарвыканкому  правесцi
27-30 снежня 2003 г. з удзелам прадстаўнiкоў аблвыканкомаў, Мiнскага
гарвыканкома  аналагiчныя  мерапрыемствы  ў   абласных   цэнтрах   i
г.Мiнску,  а таксама дабрачынныя навагоднiя святы для дзяцей ва ўcix
гарадах  i  раёнах  краiны  ў  час  школьных  канiкулаў  з   удзелам
кiраўнiцтва гарадоў i раёнаў.
     Прыняць да ведама, што фiнансаванне дабрачынных навагоднiх свят
для  дзяцей  у  абласцях,  гарадах  i  раёнах  ажыццяўляецца за кошт
сродкаў мясцовых бюджэтаў з прыцягненнем сродкаў арганiзацый.
     6. Стварыць арганiзацыйны камiтэт па правядзенню 27 снежня 2003
г.  у г.Мiнску дабрачыннага навагодняга свята для дзяцей  у  складзе
згодна з дадаткам.
     Указанаму    арганiзацыйнаму  камiтэту  вызначыць  расходы   на
арганiзацыю i правядзенне свята.
     Мiнiстэрству  фiнансаў  забяспечыць  фiнансаванне   навагодняга
свята для дзяцей са сродкаў рэспублiканскага бюджэту.
     7. Аблвыканкомам  забяспечыць  дастаўку  дзiцячых  дэлегацый на
дабрачыннае навагодняе свята ў г.Мiнск i назад.

Выконваючы абавязкi
Прэм'ер-мiнiстра Рэспублiкi Беларусь                      С.Сiдорскi

                                       Дадатак
                                       да пастановы Савета Мiнiстраў
                                       Рэспублiкi Беларусь
                                       03.10.2003 № 1260

Склад арганiзацыйнага камiтэта па правядзенню
дабрачыннага навагодняга свята для дзяцей

Дражын                - Намеснiк Прэм'ер-мiнiстра Рэспублiкi
Уладзiмiр Несцеравiч    Беларусь (старшыня арганiзацыйнага
                        камiтэта)

Гуляка                - Мiнiстр культуры (намеснiк старшынi
Леанiд Паўлавiч         арганiзацыйнага камiтэта)

Радзькоў              - Мiнiстр адукацыi (намеснiк старшынi
Аляксандр Мiхайлавiч    арганiзацыйнага камiтэта)

Ананiч                - намеснiк Мiнiстра iнфармацыi
Лiлiя Станiславаўна

Арда                  - першы сакратар грамадскага аб'яднання
Мiхаiл Сяргеевiч        "Беларускi рэспублiканскi саюз моладзi"

Бутрым                - начальнiк галоўнага ўпраўлення
Георгiй Аляксеевiч      сацыяльнай i выхаваўчай работы
                        Мiнiстэрства адукацыi

Волкаў                - генеральны дырэктар дзяржаўнай
Пётр Андрэевiч          установы "Палац Рэспублiкi" Кiраўнiцтва
                        справамi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь

Дрыга                 - намеснiк начальнiка галоўнага
Iрына Уладзiмiраўна     iдэалагiчнага ўпраўлення - начальнiк
                        упраўлення iнфармацыi i сацыяльна-культурнай
                        палiтыкi Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта
                        Рэспублiкi Беларусь

Кавалёва              - намеснiк Мiнiстра адукацыi
Таццяна Мiкалаеўна

Матуш                 - начальнiк аддзела мацярынства i
Лiдзiя Iванаўна         дзяцiнства Мiнiстэрства аховы здароўя

Новiкава              - галоўны саветнiк упраўлення культуры,
Валянцiна Анатольеўна   iнфармацыi i спорту галоўнага ўпраўлення
                        сацыяльна-культурнай сферы Апарату Савета
                        Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь

Паланевiч             - начальнiк упраўлення дзяржаўнага
Сяргей Вiктаравiч       пажарнага нагляду Мiнiстэрства па
                        надзвычайных сiтуацыях

Пятрушын              - намеснiк старшынi Мiнскага гарвыканкома
Мiхаiл Аляксеевiч

Рылатка               - першы намеснiк Мiнiстра культуры
Уладзiмiр Пятровiч

Саламаха              - першы намеснiк Старшынi Нацыянальнай
Аляксандр Пятровiч      дзяржаўнай тэлерадыёкампанii

Сверж                 - першы намеснiк Мiнiстра фiнансаў
Анатолiй Iосiфавiч

Свянцiцкi             - намеснiк Мiнiстра гандлю
Мiхаiл Iванавiч

Сiвалобава            - начальнiк галоўнага ўпраўлення
Алена Аляксандраўна     сацыяльна-культурнай сферы Апарату
                        Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь

Хiнко                 - начальнiк галоўнага ўпраўлення аховы
Мiкалай Паўлавiч        грамадскага парадку i прафiлактыкi
                        Мiнiстэрства ўнутраных спраў

Юшкевiч               - намеснiк Старшынi Камiтэта лясной
Мiкалай Тарасавiч       гаспадаркi пры Савеце Мiнiстраў
                        Рэспублiкi Беларусь



<< Назад


RuFirms. Фирмы России - каталог предприятий и организаций. Новости. Бизнес. информация. Firms of Russia

  Карта Сайта
Полезная информация
 

 

 


Новости Беларуси


Счетчики

Rating All.BY Рейтинг@Mail.ru

Сайт управляется системой uCoz