ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
26 верасня 2003 г. № 1216
АБ УЗНАГАРОДЖАННI ГРУПЫ РАБОТНIКАЎ АДКРЫТАГА АКЦЫЯНЕРНАГА
ТАВАРЫСТВА "БАРЫСАЎСКI ЗАВОД АЎТАТРАКТАРНАГА
ЭЛЕКТРААБСТАЛЯВАННЯ" ГАНАРОВАЙ ГРАМАТАЙ САВЕТА МIНIСТРАЎ
РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
Савет Miнicтpaў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Узнагародзiць Ганаровай граматай Савета Miнiстpaў Рэспублiкi
Беларусь работнiкаў адкрытага акцыянернага таварыства "Барысаўскi
завод аўтатрактарнага электраабсталявання":
Беляцкага Казiмiра Вячэслававiча, намеснiка генеральнага
дырэктара па вытворчасцi, Мароза Алега Iванавiча, галоўнага
iнжынера, i Станкевiча Вiктара Бранiслававiча, намеснiка начальнiка
цэха прывадаў па тэхнiчнай частцы, - за шматгадовую добрасумленную
працу, значны ўклад у развiццё прадпрыемства i высокiя вытворчыя
паказчыкi;
Шнiткоўскага Франца Канстанцiнавiча, начальнiка
механазборачнага цэха, - за шматгадовую добрасумленную працу ў
галiне машынабудавання, асабiсты ўклад у забеспячэнне росту аб'ёмаў
вытворчасцi i павышэнне якасцi выпускаемай прадукцыi;
Шуста Аляксандра Аляксеевiча, вадзiцеля, - за добрасумленную
працу i высокiя вытворчыя паказчыкi.
Выконваючы абавязкi
Прэм'ер-мiнiстра Рэспублiкi Беларусь С.Сiдорскi
|