ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
13 чэрвеня 2003 г. № 797
АБ ПРАВЯДЗЕННI ПЕРАГАВОРАЎ ПА ПРАЕКТУ ПРАТАКОЛА ПАМIЖ УРАДАМ
РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I КАБIНЕТАМ МIНIСТРАЎ УКРАIНЫ
АБ УНЯСЕННI ДАПАЎНЕННЯ Ў ПАГАДНЕННЕ ПАМIЖ КАБIНЕТАМ
МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ УКРАIНЫ
АБ ВАЕННА-ТЭХНIЧНЫМ СУПРАЦОЎНIЦТВЕ АД 16 СНЕЖНЯ 1994 г.
I ПАДПIСАННI ДАДЗЕНАГА ПРАТАКОЛА
Савет Miнicтpaў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Прыняць прапанову Мiнiстэрства абароны, узгодненую з
Мiнiстэрствам замежных спраў, Мiнiстэрствам юстыцыi i iншымi
зацiкаўленымi, аб правядзеннi перагавораў па праекту Пратакола памiж
Урадам Рэспублiкi Беларусь i Кабiнетам Miнiстpaў Украiны аб унясеннi
дапаўнення ў Пагадненне памiж Кабiнетам Мiнiстраў Рэспублiкi
Беларусь i Урадам Украiны аб ваенна-тэхнiчным супрацоўнiцтве ад 16
снежня 1994 г. i падпiсаннi дадзенага Пратакола.
Адобрыць у якасцi асновы для правядзення перагавораў праект
Пратакола памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Кабiнетам Miнiстpaў
Украiны аб унясеннi дапаўнення ў Пагадненне памiж Кабiнетам
Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь i Урадам Украiны аб ваенна-тэхнiчным
супрацоўнiцтве ад 16 снежня 1994 г. (прыкладаецца)*.
______________________________
*Не рассылаецца.
Упаўнаважыць Мiнiстра абароны Мальцава Леанiда Сямёнавiча на
правядзенне перагавораў па праекту ўказанага Пратакола, дазволiўшы
ўносiць у яго змяненнi i дапаўненнi, якiя не маюць прынцыповага
характару, i ў выпадку дасягнення дамоўленасцi - на падпiсанне
дадзенага Пратакола.
Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь Г.НАВIЦКI
|