ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
21 мая 2003 г. № 666
АБ КАМАНДЗIРАВАННI М.Т.ЮШКЕВIЧА Ў г.ЖЭНЕВУ
(ШВЕЙЦАРСКАЯ КАНФЕДЭРАЦЫЯ)
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Камандзiраваць з 26 па 29 мая 2003 г. у г.Жэневу (Швейцарская
Канфедэрацыя) намеснiка Старшынi Камiтэта лясной гаспадаркi пры
Савеце Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь Юшкевiча Мiкалая Тарасавiча для
ўдзелу ў трэцяй сесii Форуму ААН па лясах, а таксама для правядзення
дзелавых сустрэч i перагавораў па пытаннях узаемавыгаднага
супрацоўнiцтва з прадстаўнiкамi мiжнародных арганiзацый i краiн -
удзельнiц гэтага Форуму.
Фiнансаванне расходаў, звязаных з камандзiраваннем
М.Т.Юшкевiча, ажыццявiць у адпаведнасцi з пастановай Савета
Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 27 верасня 2002 г. № 1331 "Аб
удасканаленнi арганiзацыi i фiнансавання службовых камандзiровак за
мяжу" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2002
г., № 111, 5/11207).
Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь Г.НАВIЦКI
|