ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
30 красавiка 2003 г. № 583
АБ КАМАНДЗIРАВАННI А.М.ДАЗОРАВА Ў г.ВIЛЬНЮС
(ЛIТОЎСКАЯ РЭСПУБЛIКА)
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Камандзiраваць з 6 па 7 мая 2003 г. у г.Вiльнюс (Лiтоўская
Рэспублiка) першага намеснiка Мiнiстра сельскай гаспадаркi i
харчавання Дазорава Анатолiя Мiкалаевiча з мэтай правядзення
перагавораў з кiраўнiцтвам Мiнiстэрства сельскай гаспадаркi
Лiтоўскай Рэспублiкi i прадстаўнiкамi дзелавых колаў гэтай краiны па
пытаннях пашырэння супрацоўнiцтва ў галiне сельскай гаспадаркi, а
таксама для ўдзелу ў Мiжнароднай выстаўцы сельскай гаспадаркi,
харчовай i ўпаковачнай прамысловасцi "АграБалт-2003" i абмеркавання
магчымасцей удзелу арганiзацый аграпрамысловага комплексу рэспублiкi
ў гэтай выстаўцы ў будучым.
Прыняць да ведама, што фiнансаванне расходаў, звязаных з
камандзiраваннем А.М.Дазорава ў г.Вiльнюс, ажыццяўляецца за кошт
прымаючага боку.
Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь Г.НАВIЦКI
|