ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
24 красавiка 2003 г. № 552
АБ ПРАВЯДЗЕННI ПЕРАГАВОРАЎ ПА ПРАЕКТУ ПАГАДНЕННЯ АБ
IНФАРМАЦЫЙНЫМ ЗАБЕСПЯЧЭННI ВАЕННАГА СУПРАЦОЎНIЦТВА ДЗЯРЖАЎ -
УДЗЕЛЬНIЦ САДРУЖНАСЦI НЕЗАЛЕЖНЫХ ДЗЯРЖАЎ
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Прыняць прапанову Мiнiстэрства абароны, узгодненую з
Мiнiстэрствам замежных спраў, Мiнiстэрствам юстыцыi i iншымi
зацiкаўленымi рэспублiканскiмi органамi дзяржаўнага кiравання, аб
правядзеннi перагавораў па праекту Пагаднення аб iнфармацыйным
забеспячэннi ваеннага супрацоўнiцтва дзяржаў - удзельнiц Садружнасцi
Незалежных Дзяржаў.
Адобрыць у якасцi асновы для правядзення перагавораў праект
Пагаднення аб iнфармацыйным забеспячэннi ваеннага супрацоўнiцтва
дзяржаў - удзельнiц Садружнасцi Незалежных Дзяржаў (прыкладаецца)*.
______________________________
*Не рассылаецца.
Упаўнаважыць Мiнiстра абароны Мальцава Леанiда Сямёнавiча на
правядзенне перагавораў па праекту названага Пагаднення, дазволiўшы
ўносiць у яго змяненнi i дапаўненнi, якiя не маюць прынцыповага
характару.
Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь Г.НАВIЦКI
|