ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
31 студзеня 2003 г. № 118
АБ УЗВЯДЗЕННI ПОМНIКА ПАЭТУ АДАМУ МIЦКЕВIЧУ Ў г.МIНСКУ
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
1. Прыняць прапанову Мiнiстэрства культуры, узгодненую з
Мiнскiм гарвыканкомам, аб узвядзеннi ў г.Мiнску ў 2003 годзе помнiка
паэту Адаму Мiцкевiчу.
2. Фiнансаванне работ, звязаных з праектаваннем i будаўнiцтвам
помнiка, ажыццявiць за кошт сродкаў, прадугледжаных у
рэспублiканскiм бюджэце Мiнiстэрству культуры.
Прыняць да ведама, што фiнансаванне работ па ўстаноўцы помнiка
i добраўпарадкаванню навакольнай тэрыторыi ажыццяўляецца Мiнскiм
гарвыканкомам.
3. Кантроль за стварэннем мастацкай часткi помнiка ўскласцi на
Мiнiстэрства культуры.
Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь Г.НАВIЦКI
|