ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
3 верасня 2002 г. № 1208
АБ ПРАВЯДЗЕННI ПЕРАГАВОРАЎ ПА ПРАЕКТУ ПАГАДНЕННЯ ПАМIЖ
УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ РЭСПУБЛIКI МАЛДОВА
АБ НАВУКОВА-ТЭХНIЧНЫМ СУПРАЦОЎНIЦТВЕ
Савет Miнicтpaў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Прыняць прапанову Камiтэта па навуцы i тэхналогiях пры Савеце
Miнicтpaў Рэспублiкi Беларусь, узгодненую з Мiнiстэрствам замежных
спраў, Мiнiстэрствам юстыцыi i iншымi зацiкаўленымi, аб правядзеннi
перагавораў па праекту Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i
Урадам Рэспублiкi Малдова аб навукова-тэхнiчным супрацоўнiцтве.
Зацвердзiць у якасцi асновы для правядзення перагавораў праект
Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Рэспублiкi
Малдова аб навукова-тэхнiчным супрацоўнiцтве (прыкладаецца)*.
Упаўнаважыць Старшыню Камiтэта па навуцы i тэхналогiях пры
Савеце Miнicтpaў Рэспублiкi Беларусь Русецкага Анатолiя Максiмавiча
на правядзенне перагавораў па праекту названага Пагаднення,
дазволiўшы ўносiць у яго пры неабходнасцi змяненнi i дапаўненнi,
якiя не маюць прынцыповага значэння.
______________________________
*Не рассылаецца.
Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь Г.НАВIЦКI
|