ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
10 лiпеня 2002 г. № 924
АБ ПРАВЯДЗЕННI ПЕРАГАВОРАЎ ПА ПРАЕКТУ ПАГАДНЕННЯ АБ АБМЕНЕ
МАТЭРЫЯЛАМI НАЦЫЯНАЛЬНЫХ IНФАРМАЦЫЙНЫХ АГЕНЦТВАЎ ДЗЯРЖАЎ -
УДЗЕЛЬНIЦ САДРУЖНАСЦI НЕЗАЛЕЖНЫХ ДЗЯРЖАЎ
Савет Miнicтpaў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Прыняць прапанову Мiнiстэрства iнфармацыi, узгодненую з
Мiнiстэрствам замежных спраў, Мiнiстэрствам юстыцыi, Мiнiстэрствам
фiнансаў, Мiнiстэрствам сувязi i iншымi зацiкаўленымi, аб
правядзеннi перагавораў па праекту Пагаднення аб абмене матэрыяламi
нацыянальных iнфармацыйных агенцтваў дзяржаў - удзельнiц Садружнасцi
Незалежных Дзяржаў.
Адобрыць у якасцi асновы для правядзення перагавораў праект
Пагаднення аб абмене матэрыяламi нацыянальных iнфармацыйных
агенцтваў дзяржаў - удзельнiц Садружнасцi Незалежных Дзяржаў
(прыкладаецца)*.
Упаўнаважыць Мiнiстра iнфармацыi Падгайнага М.В. на правядзенне
перагавораў па праекту ўказанага Пагаднення, дазволiўшы ўносiць у
яго змяненнi i дапаўненнi, якiя не маюць прынцыповага характару.
Першы намеснiк Прэм'ер-мiнiстра
Рэспублiкi Беларусь С.СIДОРСКI
______________________________
*Не рассылаецца.
|