Навигация
Партнеры
Ресурсы в тему
|
Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 5 марта 2007 г. №289
"Аб стварэннi арганiзацыйнага камiтэта па святкаванню 200-годдзя з дня нараджэння Вiнцэнта Дунiна-Марцiнкевiча"По состоянию на 30 марта 2007 года
(обновление)
<< Назад
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
5 сакавіка 2007 г. № 289
АБ СТВАРЭННІ АРГАНІЗАЦЫЙНАГА КАМІТЭТА ПА СВЯТКАВАННЮ
200-ГОДДЗЯ З ДНЯ НАРАДЖЭННЯ ВІНЦЭНТА ДУНІНА-
МАРЦІНКЕВІЧА
У мэтах арганізацыі святкавання ў 2008 годзе 200-годдзя з дня
нараджэння класіка беларускай літаратуры Вінцэнта Дуніна-
Марцінкевіча Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Стварыць арганізацыйны камітэт па падрыхтоўцы і правядзенню
мерапрыемстваў па святкаванню 200-годдзя з дня нараджэння Вінцэнта
Дуніна-Марцінкевіча (далей - агранізацыйны камітэт) у наступным
складзе:
Косінец - Намеснік Прэм'ер-міністра Рэспублікі
Аляксандр Мікалаевіч Беларусь (старшыня арганізацыйнага
камітэта)
Матвейчук - Міністр культуры (намеснік старшыні
Уладзімір Фёдаравіч арганізацыйнага камітэта)
Мясніковіч - Старшыня Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі
Міхаіл Уладзіміравіч навук Беларусі (намеснік старшыні
арганізацыйнага камітэта)
Акушэвіч - начальнік упраўлення культуры Мінскага
Анатолій Леанідавіч аблвыканкома
Амарын - намеснік Міністра фінансаў
Уладзімір Віктаравіч
Бонахаў - старшыня Бабруйскага гарвыканкома
Дзмітрый Міхайлавіч
Гілеп - старшыня грамадскага аб'яднання «Беларускі
Уладзімір Аляксандравіч фонд культуры»
Глаз - намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкома
Анатолій Ціханавіч
Дудараў - старшыня грамадскага аб'яднання «Беларускі
Аляксей Ануфрыевіч саюз тэатральных дзеячаў»
Максімовіч - выконваючы абавязкі дырэктара дзяржаўнай
Валерый Аляксандравіч навуковай установы «Інстытут літаратуры імя
Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук
Беларусі»
Малішэўскі - намеснік Міністра прыродных рэсурсаў і
Валянцін Іванавіч аховы навакольнага асяроддзя
Маркевіч - старшыня Валожынскага райвыканкома
Іван Станіслававіч
Радзькоў - Міністр адукацыі
Аляксандр Міхайлавіч
Русакевіч - Міністр інфармацыі
Уладзімір Васільевіч
Сівалобава - начальнік упраўлення сацыяльна-культурнай
Алена Аляксандраўна сферы Апарату Савета Міністраў Рэспублікі
Беларусь
Ціцянкоў - намеснік старшыні Мінскага гарвыканкома
Міхаіл Сяргеевіч
Шалкоўскі - старшыня Бабруйскага райвыканкома
Міхаіл Уладзіміравіч
Шульга - намеснік Міністра спорту і турызму
Чэслаў Казіміравіч
Шчасны - старшыня Нацыянальнай камісіі па справах
Уладзімір Рыгоравіч ЮНЕСКА, пасол па асобых даручэннях
Міністэрства замежных спраў
Янушкевіч - старшы навуковы супрацоўнік дзяржаўнай
Язэп Язэпавіч навуковай установы «Інстытут літаратуры імя
Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук
Беларусі»
2. Дазволіць арганізацыйнаму камітэту прыцягваць пры
неабходнасці і па ўзгадненню з кіраўнікамі зацікаўленых
міністэрстваў і іншых рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання
іх работнікаў для выканання работ па падрыхтоўцы і правядзенню
мерапрыемстваў па святкаванню 200-годдзя з дня нараджэння В.Дуніна-
Марцінкевіча.
3. Арганізацыйнаму камітэту ў двухмесячны тэрмін распрацаваць
сумесна з зацікаўленымі план мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і
святкаванню 200-годдзя з дня нараджэння В.Дуніна-Марцінкевіча і
ўнесці ва ўстаноўленым парадку ў Савет Міністраў Рэспублікі
Беларусь.
4. Мінскаму, Магілёўскаму аблвыканкомам, рэспубліканскім
органам дзяржаўнага кіравання, якія прымаюць удзел у арганізацыі
святкавання 200-годдзя з дня нараджэння В.Дуніна-Марцінкевіча,
уключыць дадзенае мерапрыемства ў свае рабочыя планы на 2007-2008
гады, прадугледзеўшы адпаведнае фінансаванне ў межах сродкаў
рэспубліканскага і мясцовых бюджэтаў.
Прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь С.Сідорскі
|
<< Назад
Карта Сайта |
Полезная информация
Новости Беларуси
Счетчики
|