Право
Навигация
Партнеры


Славянский портал приколов и юмора на prikolist.biz. Стихи, фото, анекдот

 

Ресурсы в тему

 

 

 

Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 17 января 2007 г. №54 "Аб узнагароджаннi Ганаровай граматай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь"

По состоянию на 30 марта 2007 года (обновление)

<< Назад


 
           ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
                      17 студзеня 2007 г. № 54

АБ УЗНАГАРОДЖАННІ ГАНАРОВАЙ ГРАМАТАЙ САВЕТА МІНІСТРАЎ
РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

     Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
     Узнагародзіць  Ганаровай граматай Савета  Міністраў  Рэспублікі
Беларусь:
     Абрамава  Мадэста  Мадэставіча, мастацкага  кіраўніка  ўстановы
«Беларускі дзяржаўны маладзёжны тэатр», за значны асабісты  ўклад  у
развіццё нацыянальнай культуры, стварэнне, захаванне і папулярызацыю
лепшых традыцый тэатральнага мастацтва Беларусі;
     Антонаву     Людмілу    Анатольеўну,    начальніка    інспекцыі
Міністэрства  па падатках і зборах па Фрунзенскаму раёну  г.  Мінска
№  2,  за  шматгадовую  добрасумленную працу ў  падатковых  органах,
значны асабісты ўклад у фарміраванне бюджэту рэспублікі;
     Грынчук  Валянціну  Мікалаеўну, намесніка дырэктара  дзяржаўнай
установы «Цэнтралізаваная сістэма дзяржаўных публічных бібліятэк  г.
Мінска», за шматгадовую добрасумленную працу, значны асабісты  ўклад
у прапаганду нацыянальнай літаратуры і культуры;
     Кулакова    Уладзіміра   Панцялеевіча,   старшыню    Віцебскага
абласнога   камітэта   прыродных  рэсурсаў  і   аховы   навакольнага
асяроддзя,  за  шматгадовую  плённую  працу  ў  органах  дзяржаўнага
кіравання, значны асабісты ўклад у ахову навакольнага асяроддзя;
     Майлычка  Надзею  Міхайлаўну,  кіраўніка  аддзялення  адкрытага
акцыянернага   таварыства  «Белаграпрамбанк»,  г.п.   Бялынічы,   за
шматгадовую плённую працу ў банкаўскай сістэме, высокія дасягненні ў
працы і прафесійнае майстэрства;
     Пузікава    Уладзіміра   Віктаравіча,   намесніка    начальніка
дзяржаўнай   установы   адукацыі  «Інстытут   нацыянальнай   бяспекі
Рэспублікі  Беларусь», за высокія дасягненні ў навукова-педагагічнай
дзейнасці,  шматгадовую  бездакорную  работу  ў  галіне  падрыхтоўкі
кадраў для органаў дзяржаўнай бяспекі;
     Русіна  Андрэя Маркавіча, выкладчыка ўстановы адукацыі «Брэсцкі
дзяржаўны  музычны  каледж імя Р.Р.Шырмы»,  за  шматгадовую  плённую
культурна-асветніцкую    дзейнасць,   прафесіяналізм,    падрыхтоўку
высокакваліфікаваных кадраў для галіны культуры і мастацтва;
     Шаўцову  Наталлю  Пятроўну,  начальніка  крэдытнага  ўпраўлення
адкрытага  акцыянернага таварыства «Белаграпрамбанк», за шматгадовую
плённую  працу ў банкаўскай сістэме, высокія дасягненні  ў  працы  і
прафесійнае майстэрства.
     
Прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь                       С.Сідорскі


<< Назад


RuFirms. Фирмы России - каталог предприятий и организаций. Новости. Бизнес. информация. Firms of Russia

  Карта Сайта
Полезная информация
 

 

 


Новости Беларуси


Счетчики

Rating All.BY Рейтинг@Mail.ru

Сайт управляется системой uCoz