ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
8 студзеня 2007 г. № 15
АБ КАМАНДЗІРАВАННІ СЛУЖБОВЫХ АСОБ У РАСІЙСКУЮ
ФЕДЭРАЦЫЮ
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Лічыць камандзіраванымі:
у г. Маскву (Расійская Федэрацыя) 16 снежня 2006 г. Міністра
энергетыкі Азярца Аляксандра Уладзіміравіча, з 25 па 26 снежня
2006 г. - Першага намесніка Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь
Семашку Уладзіміра Ільіча і намесніка Міністра юстыцыі Тушынскага
Ігара Геранінавіча для ўзгаднення з кіраўніцтвам адкрытага
акцыянернага таварыства «Газпром» умоў пастаўкі прыроднага газу ў
Рэспубліку Беларусь у 2007 годзе, а таксама пытанняў стварэння
сумеснай беларуска-расійскай газатранспартнай арганізацыі;
у г. Сургут (Расійская Федэрацыя) з 25 па 27 снежня 2006 г.
старшыню Беларускага дзяржаўнага канцэрна па нафце і хіміі
Бароўскага Аляксандра Васільевіча і намесніка старшыні названага
канцэрна Асіпенку Міхаіла Ігаравіча для абмеркавання з кіраўніцтвам
адкрытага акцыянернага таварыства «Сургутнафтагаз» пытанняў пастаўкі
нафты ў Рэспублiку Беларусь у 2007 годзе.
Фінансаванне расходаў па найму жылога памяшкання для
У.І.Семашкі ажыццявіць па фактычных затратах.
2. Лічыць страціўшай сілу пастанову Савета Міністраў
Рэспублiкi Беларусь ад 26 снежня 2006 г. № 1720 «Аб камандзіраванні
А.В.Бароўскага і М.І.Асіпенкі ў г. Сургут (Расійская Федэрацыя)»
(Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2007 г.,
№ 5, 5/24447).
Прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь С.Сідорскі
|