ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
21 лістапада 2006 г. № 1562
АБ УЗНАГАРОДЖАННІ ГАНАРОВАЙ ГРАМАТАЙ САВЕТА МІНІСТРАЎ
РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Узнагародзіць Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі
Беларусь:
Пестава Валерыя Сямёнавіча, галоўнага рэжысёра галоўнай
дырэкцыі тэлевытворчасці Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі
Рэспублікі Беларусь, за значны ўклад у арганізацыю і правядзенне
тэлевізійных эфіраў, прысвечаных важным дзяржаўным мерапрыемствам;
Севярын Вольгу Якаўлеўну, начальніка аддзела гандлю і паслуг
Калінкавіцкага раённага выканаўчага камітэта, за шматгадовую
добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у
развіццё сферы гандлю і абслугоўвання насельніцтва.
Прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь С.Сідорскі
|