Право
Навигация
Партнеры


Славянский портал приколов и юмора на prikolist.biz. Стихи, фото, анекдот

 

Ресурсы в тему

 

 

 

Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 27 сентября 2006 г. №1265 "Аб узнагароджаннi Ганаровай граматай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь"

По состоянию на 30 марта 2007 года (обновление)

<< Назад


 
           ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
                      27 верасня 2006 г. № 1265

АБ УЗНАГАРОДЖАННІ ГАНАРОВАЙ ГРАМАТАЙ САВЕТА МІНІСТРАЎ
РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

     Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
     Узнагародзіць  Ганаровай граматай Савета  Міністраў  Рэспублікі
Беларусь:
     Баркоўскага    Віталія   Міхайлавіча,   мастацкага    кіраўніка
дзяржаўнай  установы  «Нацыянальны акадэмічны драматычны  тэатр  імя
Якуба  Коласа»,  за  шматгадовую плённую  працу,  асабісты  ўклад  у
развіццё  беларускага  тэатральнага  мастацтва,  стварэнне   ўзорных
спектакляў па п'есах сучасных аўтараў і класікаў айчыннай і замежнай
драматургіі;
     Дворнікава   Віктара   Уладзіміравіча   і   Лузанава    Мікалая
Мікалаевіча,  вадзіцеляў філіяла «Аўтобусны парк № 1»  транспартнага
камунальнага  унітарнага прадпрыемства «Мінсктранс», за  шматгадовую
плённую  працу  і  значны  асабісты ўклад у  забеспячэнне  перавозак
пасажыраў гарадскім пасажырскім транспартам агульнага карыстання;
     Казаеву   Валянціну  Васільеўну,  старшую  медыцынскую   сястру
аддзялення   анестэзіялогіі   і   рэанімацыі   дзяржаўнай   установы
«Рэспубліканская    бальніца»   Кіраўніцтва   справамі    Прэзідэнта
Рэспублікі Беларусь і Нікіціну Ларысу Іванаўну, загадчыка аддзялення
прамянёвай  дыягностыкі  -  урача-рэнтгенолога  гэтай  установы,  за
шматгадовую  плённую працу, высокі прафесіяналізм,  значны  асабісты
ўклад у ахову здароўя насельніцтва;
     Касабуцкага   Сямёна   Міхайлавіча,  старшыню   Маладзечанскага
раённага  выканаўчага камітэта, за добрасумленную  плённую  працу  і
значны    асабісты    ўклад    у   сацыяльна-эканамічнае    развіццё
Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці;
     Марэцкага   Антона   Іванавіча,  дэкана  факультэта   завочнага
навучання   ўстановы   адукацыі  «Беларускі  дзяржаўны   універсітэт
культуры  і  мастацтваў»,  за  шматгадовую  плённую  працу,   значны
асабісты  ўклад у падрыхтоўку прафесійных кадраў для галіны культуры
і мастацтва.
     
Прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь                       С.Сідорскі


<< Назад


RuFirms. Фирмы России - каталог предприятий и организаций. Новости. Бизнес. информация. Firms of Russia

  Карта Сайта
Полезная информация
 

 

 


Новости Беларуси


Счетчики

Rating All.BY Рейтинг@Mail.ru

Сайт управляется системой uCoz