ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
23 верасня 2006 г. № 1253
АБ УВЕКАВЕЧАННІ ПАМЯЦІ А.І.КЛІМАВАЙ, А.М.САЎЧАНКІ І
В.П.ТАРАСАВА
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Прыняць прапанову Міністэрства культуры, узгодненую з
Мінскім гарвыканкомам, аб устаноўцы ў 2007 годзе надмагільных
помнікаў на месцы пахавання народнай артысткі СССР Клімавай
Аляксандры Іванаўны, народнага артыста СССР Саўчанкі Аркадзя
Маркавіча і народнага артыста СССР Тарасава Віктара Паўлавіча на
Усходніх могілках у г. Мінску.
2. Прыняць да ведама, што аплата расходаў, звязаных з
праектаваннем і вырабам надмагільных помнікаў А.І.Клімавай,
А.М.Саўчанку і В.П.Тарасаву, ажыццяўляецца Міністэрствам культуры, з
устаноўкамі - Мінскім гарвыканкомам.
Прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь С.Сідорскі
|