ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
20 студзеня 2006 г. № 80
АБ УЗНАГАРОДЖАННІ С.А.ЕСІНА І М.А.КРЭМЕНЯ ГАНАРОВАЙ
ГРАМАТАЙ САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Узнагародзіць Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі
Беларусь наступных работнікаў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце
Рэспублікі Беларусь:
Есіна Сяргея Алегавіча, прарэктара па агульных пытаннях, за
добрасумленную працу ў дзяржаўных органах, асабісты ўклад у
ажыццяўленне рэканструкцыі аб'ектаў Акадэміі і ўмацаванне яе
матэрыяльна-тэхнічнай базы;
Крэменя Маркса Аронавіча, прафесара кафедры псіхалогіі
кіравання, за шматгадовую добрасумленную працу, плённую педагагічную
і навукова-метадычную дзейнасць па падрыхтоўцы, перападрыхтоўцы і
павышэнню кваліфікацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў дзяржаўных
органаў.
Прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь С.Сідорскі
|