Навигация
Партнеры
Ресурсы в тему
|
Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 16 января 2006 г. №47
"Аб правядзеннi перагавораў па праекту Пратакола да Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Расiйскай Федэрацыi аб пазбяганнi двайнога падаткаабкладання i папярэджаннi ўхiлення ад выплаты падаткаў у дачыненнi да падаткаў на даходы i маёмасць ад 21 красавiка 1995 года i падпiсаннi дадзенага Пратакола"По состоянию на 30 марта 2007 года
(обновление)
<< Назад
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
16 студзеня 2006 г. № 47
АБ ПРАВЯДЗЕННІ ПЕРАГАВОРАЎ ПА ПРАЕКТУ ПРАТАКОЛА ДА
ПАГАДНЕННЯ ПАМІЖ УРАДАМ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ І УРАДАМ
РАСІЙСКАЙ ФЕДЭРАЦЫІ АБ ПАЗБЯГАННІ ДВАЙНОГА
ПАДАТКААБКЛАДАННЯ І ПАПЯРЭДЖАННІ ЎХІЛЕННЯ АД ВЫПЛАТЫ
ПАДАТКАЎ У ДАЧЫНЕННІ ДА ПАДАТКАЎ НА ДАХОДЫ І МАЁМАСЦЬ
АД 21 КРАСАВІКА 1995 ГОДА І ПАДПІСАННІ ДАДЗЕНАГА
ПРАТАКОЛА
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Прыняць прапанову Мiнiстэрства па падатках i зборах,
узгодненую з Мiнiстэрствам замежных спраў, Мiнiстэрствам юстыцыi i
Мiнiстэрствам фiнансаў, аб правядзеннi перагавораў па праекту
Пратакола да Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам
Расійскай Федэрацыі аб пазбяганнi двайнога падаткаабкладання i
папярэджаннi ўхiлення ад выплаты падаткаў у дачыненнi да падаткаў на
даходы i маёмасць ад 21 красавіка 1995 года і падпісанні дадзенага
Пратакола.
Зацвердзiць праект Пратакола да Пагаднення памiж Урадам
Рэспублiкi Беларусь i Урадам Расійскай Федэрацыі аб пазбяганнi
двайнога падаткаабкладання i папярэджаннi ўхiлення ад выплаты
падаткаў у дачыненнi да падаткаў на даходы i маёмасць ад 21
красавіка 1995 года (прыкладаецца)* у якасцi асновы для правядзення
перагавораў.
______________________________
*Не рассылаецца.
Упаўнаважыць Мiнiстра па падатках i зборах Дзейка Ганну
Канстанцiнаўну на правядзенне перагавораў па праекту названага
Пратакола i ў выпадку дасягнення дамоўленасцi ў межах зацверджанага
праекта - на яго падпiсанне.
Дазволiць уносiць пры неабходнасцi у праект гэтага Пратакола
змяненнi i дапаўненнi, якiя не маюць прынцыповага характару.
Прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь С.Сідорскі
|
<< Назад
Карта Сайта |
Полезная информация
Новости Беларуси
Счетчики
|