Право
Навигация
Партнеры


Славянский портал приколов и юмора на prikolist.biz. Стихи, фото, анекдот

 

Ресурсы в тему

 

 

 

Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 22 ноября 2005 г. №1308 "Аб правядзеннi навагодняй дабрачыннай акцыi "Нашы дзецi"

По состоянию на 30 марта 2007 года (обновление)

<< Назад


 
           ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
                     22 лістапада 2005 г. № 1308

АБ ПРАВЯДЗЕННІ НАВАГОДНЯЙ ДАБРАЧЫННАЙ АКЦЫІ «НАШЫ ДЗЕЦІ»

     Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
     1.  Правесці  з  20  снежня 2005 г.  па  10  студзеня  2006  г.
навагоднюю  дабрачынную акцыю «Нашы дзеці» з удзелам рэспубліканскіх
органаў  дзяржаўнага кіравання, аблвыканкомаў, Мінскага гарвыканкома
і іншых мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў.
     2. Міністэрству адукацыі:
     да  10  снежня  2005  г.  зацвердзіць  пералік  рэспубліканскіх
органаў дзяржаўнага кіравання, грамадскіх аб’яднанняў (па ўзгадненню
з  імі),  якім  прапанавана прыняць удзел у  навагодняй  дабрачыннай
акцыі «Нашы дзеці», і давесці яго да ведама гэтых арганізацый;
     пры   неабходнасці   па  ўзгадненню  з  зацікаўленымі   ўносіць
змяненні ў названы пералік.
     3.  Кіраўнікам  рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага  кіравання,
мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў прыняць удзел у навагодняй
дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці», наведаць дзіцячыя дамы, у  тым  ліку
сямейнага тыпу, школы-інтэрнаты, апякунскія і прыёмныя сем’і, сем’і,
якія  выхоўваюць  дзяцей-інвалідаў,  цэнтры  карэкцыйна-развіваючага
навучання  і  рэабілітацыі, дзіцячыя сацыяльныя  прытулкі,  дзіцячыя
бальніцы з мэтай віншавання дзяцей з Новым годам, Калядамі, уручэння
ім  падарункаў,  аказання  дапамогі ў  вырашэнні  ў  адпаведнасці  з
заканадаўствам Рэспублікі Беларусь існуючых праблем.
     Рэкамендаваць  грамадскім аб’яднанням і іншым юрыдычным  асобам
далучыцца да названай акцыі.
     4.  Правесці з удзелам кіраўніцтва дзяржавы ў рамках навагодняй
дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці» 28 снежня 2005 г. у г. Мінску на базе
дзяржаўнай   установы   «Палац  Рэспублікі»   Кіраўніцтва   справамі
Прэзідэнта  Рэспублікі  Беларусь дабрачыннае  навагодняе  свята  для
дзяцей ва ўзросце 8-14 гадоў з ліку:
     дзяцей-сірот,  дзяцей,  якія засталіся без  бацькоўскай  апекі,
выхаванцаў дзіцячых інтэрнатных устаноў, дзяцей-інвалідаў;
     дзяцей   з   шматдзетных  і  малазабяспечаных  сем’яў,   сем’яў
бежанцаў;
     дзяцей   з   сем’яў  ваеннаслужачых,  асоб  начальствуючага   і
радавога    саставу   органаў   унутраных   спраў    і    фінансавых
расследаванняў, органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях,
якія загінулі (памёрлі) або сталі інвалідамі пры выкананні абавязкаў
вайсковай  службы  (службовых абавязкаў); з сем’яў работнікаў,  якія
абслугоўвалі   вайсковыя  кантынгенты  ў  Афганістане   або   другіх
дзяржавах,  на  тэрыторыі якіх вяліся баявыя дзеянні, якія  загінулі
(памёрлі) або сталі інвалідамі ў перыяд вядзення баявых дзеянняў;
     дзяцей, якія пацярпелі ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС;
     навучэнцаў,  якія  ўзнагароджаны па выніках раённых,  абласных,
рэспубліканскіх   і  міжнародных  алімпіяд,  творчых   конкурсаў   і
спартыўных спаборніцтваў;
     навучэнцаў, якія маюць поспехі ў грамадскай рабоце.
     Устанавіць,  што  ў дабрачынным навагоднім свяце  ў  г.  Мінску
прымаюць  удзел  па  100 дзяцей ад Брэсцкай, Віцебскай,  Гомельскай,
Гродзенскай  і  Магілёўскай абласцей, ад Мінскай вобласці  -  300  і
г. Мінска - 1670 дзяцей у адпаведнасці са спіскамі, якія ўзгадняюцца
аблвыканкомамі і Мінскім гарвыканкомам.
     Прыняць   да  ведама,  што  на  дабрачыннае  навагодняе   свята
прадугледжваецца  30 падарункаў у якасці рэзерва  і  151  білет  без
падарунка  для  прадстаўнікоў  рэспубліканскіх  органаў  дзяржаўнага
кіравання і грамадскіх аб’яднанняў.
     Рэкамендаваць  аблвыканкомам і Мінскаму  гарвыканкому  правесці
26-30  снежня 2005 г. з удзелам кіраўніцтва аблвыканкомаў і Мінскага
гарвыканкома   аналагічныя  мерапрыемствы  ў  абласных   цэнтрах   і
г. Мінску, а таксама дабрачынныя навагоднія святы для дзяцей ва ўсіх
гарадах   і  раёнах  краіны  ў  час  школьных  канікулаў  з  удзелам
кіраўніцтва гарадоў і раёнаў.
     5.  Стварыць  арганізацыйны камітэт па  правядзенню  28  снежня
2005  г.  у  г. Мінску дабрачыннага навагодняга свята для  дзяцей  у
складзе згодна з дадаткам.
     Дадзенаму   арганізацыйнаму  камітэту  вызначыць   расходы   на
арганізацыю і правядзенне свята.
     6.  Аблвыканкомам  забяспечыць дастаўку дзіцячых  дэлегацый  на
дабрачыннае навагодняе свята ў г. Мінск і назад.
     Мінскаму    гарвыканкому    арганізаваць    пры    неабходнасці
пражыванне, харчаванне і культурную праграму для дэлегацый абласцей.
     7.  Фінансаванне расходаў па правядзенню навагодняй дабрачыннай
акцыі «Нашы дзеці» ажыццявіць за кошт сродкаў, якія прадугледжаны  ў
рэспубліканскім   бюджэце   рэспубліканскім   органам    дзяржаўнага
кіравання    на    цэнтралізаваныя   мерапрыемствы   і    рэалізацыю
Рэспубліканскай  праграмы  «Моладзь  Беларусі»  на  2004-2005  гады,
зацверджанай пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь  ад  12
сакавіка   2004  г.  №  272  (Национальный  реестр  правовых   актов
Республики   Беларусь,   2004  г.,  №  42,   5/13937),   а   таксама
пазабюджэтных сродкаў.
     Рэкамендаваць   мясцовым  выканаўчым  і   распарадчым   органам
ажыццяўляць  фінансаванне названага мерапрыемства  за  кошт  сродкаў
мясцовых  бюджэтаў, пазабюджэтных асігнаванняў  і  сродкаў  з  іншых
крыніц, не забароненых заканадаўствам.
     
Прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь                       С.Сідорскі
     
                                                 Дадатак
                                                 да пастановы
                                                 Савета Міністраў
                                                 Рэспублікі Беларусь
                                                 22.11.2005 № 1308

Склад арганізацыйнага камітэта па правядзенню 28 снежня 2005 г.
дабрачыннага навагодняга свята для дзяцей у г. Мінску

Дражын                 -  Намеснік    Прэм’ер-міністра    Рэспублікі
Уладзімір Несцеравіч      Беларусь     (старшыня     арганізацыйнага
                          камітэта)
                          
Гуляка                 -  Міністр    культуры   (намеснік   старшыні
Леанід Паўлавіч           арганізацыйнага камітэта)
                          
Радзькоў               -  Міністр    адукацыі   (намеснік   старшыні
Аляксандр Міхайлавіч      арганізацыйнага камітэта)
                          
Ананіч                 -  першы намеснік Міністра інфармацыі
Лілія Станіславаўна       

Арда                   -  першы   сакратар   Цэнтральнага   камітэта
Міхаіл Сяргеевіч          грамадскага     аб’яднання      «Беларускі
                          рэспубліканскі саюз моладзі»
                          
Бутрым                 -  начальнік    упраўлення    сацыяльнай    і
Георгій Аляксеевіч        выхаваўчай работы Міністэрства адукацыі
                          
Волкаў                 -  генеральны  дырэктар  дзяржаўнай  установы
Пётр Андрэевіч            «Палац  Рэспублікі»  Кіраўніцтва  справамі
                          Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
                          
Дрыга                  -  намеснік        начальніка       галоўнага
Ірына Уладзіміраўна       ідэалагічнага   ўпраўлення   -   начальнік
                          упраўлення  сацыяльна-культурнай  палітыкі
                          Адміністрацыі    Прэзідэнта     Рэспублікі
                          Беларусь
                          
Заваротнава            -  намеснік  начальніка ўпраўлення сацыяльна-
Алена Уладзіміраўна       культурнай  сферы  - загадчык  аддзела  па
                          справах  спорту,  сям’і і моладзі  Апарату
                          Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
                          
Кавалёва               -  намеснік Міністра адукацыі
Таццяна Мікалаеўна

Мікша                  -  намеснік   Старшыні  Федэрацыі  прафсаюзаў
Аляксандр Сяргеевіч       Беларусі

Мітрошанка             -  начальнік  аддзела  медыцынскай   дапамогі
Ірына Уладзіміраўна       маці   і   дзецям  упраўлення  арганізацыі
                          медыцынскай  дапамогі  Міністэрства  аховы
                          здароўя
                          
Паланевіч              -  начальнік     упраўлення     нагляду     і
Сяргей Віктаравіч         прафілактыкі  Міністэрства па надзвычайных
                          сітуацыях
                          
Пятрушын               -  намеснік старшыні Мінскага гарвыканкома
Міхаіл Аляксеевіч         

Рылатка                -  першы намеснік Міністра культуры
Уладзімір Пятровіч        

Саламаха               -  першы   намеснік   Старшыні   Нацыянальнай
Аляксандр Пятровіч        дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі
                          
Сверж                  -  першы намеснік Міністра фінансаў
Анатолій Іосіфавіч

Свянціцкі              -  першы намеснік Міністра гандлю
Міхаіл Іванавіч

Сівалобава             -  начальнік  упраўлення сацыяльна-культурнай
Алена Аляксандраўна       сферы  Апарату Савета Міністраў Рэспублікі
                          Беларусь
                          
Філістовіч             -  намеснік   Міністра  ўнутраных   спраў   -
Віктар Леанідавіч         начальнік  галоўнага  ўпраўлення   міліцыі
                          грамадскай бяспекі і спецыяльнай міліцыі
                          
Юшкевіч                -  намеснік Міністра лясной гаспадаркі
Мікалай Тарасавіч


<< Назад


RuFirms. Фирмы России - каталог предприятий и организаций. Новости. Бизнес. информация. Firms of Russia

  Карта Сайта
Полезная информация
 

 

 


Новости Беларуси


Счетчики

Rating All.BY Рейтинг@Mail.ru

Сайт управляется системой uCoz