ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
17 лістапада 2005 г. № 1286
АБ ПРАВЯДЗЕННІ ПЕРАГАВОРАЎ ПА ПРАЕКТУ
ПРАТАКОЛА АБ УНЯСЕННІ ЗМЯНЕННЯЎ І ДАПАЎНЕННЯЎ
У ПАГАДНЕННЕ АБ СУПРАЦОЎНІЦТВЕ Ў ГАЛІНЕ ПРАЦОЎНАЙ
МІГРАЦЫІ І САЦЫЯЛЬНАЙ АХОВЫ ПРАЦОЎНЫХ-МІГРАНТАЎ
АД 15 КРАСАВІКА 1994 ГОДА І ПАДПІСАННІ
ДАДЗЕНАГА ПРАТАКОЛА
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Пагадзіцца з прапановай Міністэрства ўнутраных спраў,
узгодненай з Міністэрствам замежных спраў, Міністэрствам юстыцыі і
іншымі зацікаўленымі, аб правядзенні перагавораў па праекту
Пратакола аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Пагадненне аб
супрацоўніцтве ў галіне працоўнай міграцыі і сацыяльнай аховы
працоўных-мігрантаў ад 15 красавіка 1994 года (прыкладаецца)* і
падпісанні дадзенага Пратакола.
______________________________
*Не рассылаецца.
Адобрыць названы праект Пратакола ў якасці асновы для
правядзення перагавораў, дазволіўшы пры неабходнасці ўносіць у яго
змяненні і дапаўненні, якія не маюць прынцыповага характару, і пры
дасягненні дамоўленасці ў межах адобранага дадзенай пастановай
праекта Пратакола падпісаць гэты Пратакол.
Першы намеснік
Прэм'ер-міністра
Рэспублікі Беларусь У.Семашка
|