ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
3 лістапада 2005 г. № 1228
АБ ЗМЯНЕННІ СКЛАДУ КАМІСІІ ПА ПЫТАННЯХ МІЖНАРОДНАГА
ТЭХНІЧНАГА СУПРАЦОЎНІЦТВА ПРЫ САВЕЦЕ МІНІСТРАЎ
РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Уключыць у склад Камісіі па пытаннях міжнароднага тэхнічнага
супрацоўніцтва пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь, зацверджаны
пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 16 красавіка
2005 г. № 402 (Национальный реестр правовых актов Республики
Беларусь, 2005 г., № 69, 5/15860), Праляскоўскага Алега
Вітольдавіча - намесніка Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта
Рэспублікі Беларусь, Анфімава Леаніда Васільевіча - намесніка
Старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю, Тушынскага Ігара
Геранінавіча - намесніка Міністра юстыцыі, Бірукова Веніяміна
Аркадзьевіча - начальніка аддзела эканамічнай бяспекі Дзяржаўнага
сакратарыяту Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь, выключыўшы з яе
складу С.П.Соца і В.Ю.Калугіна.
Прэм'ер-міністр
Рэспублікі Беларусь С.Сідорскі
|