Навигация
Партнеры
Ресурсы в тему
|
Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 11 октября 2005 г. №1121
"Аб правядзеннi перагавораў па праекту Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Рэспублiкi Балгарыя аб супрацоўнiцтве ў барацьбе са злачыннасцю"По состоянию на 30 марта 2007 года
(обновление)
<< Назад
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
11 кастрычніка 2005 г. № 1121
АБ ПРАВЯДЗЕННІ ПЕРАГАВОРАЎ ПА ПРАЕКТУ ПАГАДНЕННЯ
ПАМІЖ УРАДАМ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ І УРАДАМ РЭСПУБЛІКІ
БАЛГАРЫЯ АБ СУПРАЦОЎНІЦТВЕ Ў БАРАЦЬБЕ СА ЗЛАЧЫННАСЦЮ
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Прыняць прапанову Міністэрства ўнутраных спраў, узгодненую з
Міністэрствам замежных спраў, Міністэрствам юстыцыі і іншымі
зацікаўленымі рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання, аб
правядзенні перагавораў па праекту Пагаднення паміж Урадам
Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Балгарыя аб супрацоўніцтве ў
барацьбе са злачыннасцю.
Зацвердзіць у якасці асновы для правядзення перагавораў праект
Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі
Балгарыя аб супрацоўніцтве ў барацьбе са злачыннасцю
(прыкладаецца)*.
______________________________
*Не рассылаецца.
Упаўнаважыць намесніка Міністра ўнутраных спраў - начальніка
галоўнага ўпраўлення міліцыі грамадскай бяспекі і спецыяльнай
міліцыі Філістовіча Віктара Леанідавіча на правядзенне перагавораў
па праекту названага Пагаднення.
Дазволіць уносіць у праект Пагаднення пры неабходнасці
змяненні і дапаўненні, якія не маюць прынцыповага характару.
Прэм'ер-міністр
Рэспублікі Беларусь С.Сідорскі
|
<< Назад
Карта Сайта |
Полезная информация
Новости Беларуси
Счетчики
|