ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
21 верасня 2005 г. № 1046
АБ УЗНАГАРОДЖАННІ А.У.РОМАНА ГАНАРОВАЙ ГРАМАТАЙ
САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
За вялiкi асабісты ўклад у стварэнне айчыннай навуковай школы
парашковай металургii, развіццё фундаментальных і прыкладных
навуковых даследаванняў у гэтай галіне, паспяховае ўкараненне ў
народную гаспадарку краіны распрацовак, накіраваных на павышэнне
канкурэнтаздольнасці прадукцыі і пашырэнне яе экспарту, развіццё
плённага навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва з Рэспублікай Індыя
узнагародзіць саветніка генеральнага дырэктара Беларускага
дзяржаўнага навукова-вытворчага канцэрна парашковай металургіі
акадэміка, доктара тэхнічных навук, прафесара Романа Алега
Уладзіслававіча Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі
Беларусь.
Прэм'ер-міністр
Рэспублікі Беларусь С.Сідорскі
|