ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
7 верасня 2005 г. № 994
АБ УЗНАГАРОДЖАННІ І.М.ЖАРСКАГА, Л.С.МАРОЗАВАЙ
ГАНАРОВАЙ ГРАМАТАЙ САВЕТА МІНІСТРАЎ
РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Узнагародзіць Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі
Беларусь:
Жарскага Івана Міхайлавіча, рэктара ўстановы адукацыі
«Беларускі дзяржаўны тэхналагічны універсітэт», кандыдата тэхнічных
навук, прафесара, за шматгадовую плённую навукова-педагагічную
дзейнасць, вялікі асабісты ўклад у падрыхтоўку высокакваліфікаваных
спецыялістаў;
Марозаву Людмілу Сяргееўну, загадчыка сектара па ахове
дзяцінства ўпраўлення адукацыі Віцебскага аблвыканкома, за
шматгадовую добрасумленную працу, значны ўклад у развіццё
спецыяльнай адукацыі і ахову правоў дзяцей, якія засталіся без
бацькоўскай апекі.
Прэм'ер-міністр
Рэспублікі Беларусь С.Сідорскі
|