ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
15 жніўня 2005 г. № 895
АБ УЗНАГАРОДЖАННІ П.І.ЯШЧЭРЫЦЫНА ГАНАРОВАЙ
ГРАМАТАЙ САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
За вялікі ўклад у развіццё навуковых даследаванняў i
заснаванне айчыннай навуковай школы ў галіне тэхналогіі
машынабудавання, стварэнне i шырокае ўкараненне на прадпрыемствах
рэспублікі новых высокаэфектыўных метадаў, тэхналагічных працэсаў,
інструментаў i абсталявання для фінішнай i ўмацавальнай апрацоўкі
матэрыялаў i вырабаў, якія забяспечваюць павышэнне якасці
машынабудаўнічай прадукцыі, узнагародзіць галоўнага навуковага
супрацоўніка дзяржаўнай навуковай установы «Фізіка-тэхнічны інстытут
Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі», акадэміка, доктара тэхнічных
навук, прафесара Яшчэрыцына Пятра Іванавіча Ганаровай граматай
Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.
Прэм'ер-міністр
Рэспублікі Беларусь С.Сідорскі
|