ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
9 жніўня 2006 г. № 1022
АБ ЗАЦВЯРДЖЭННІ ПАГАДНЕННЯ АБ СУПРАЦОЎНІЦТВЕ
ДЗЯРЖАЎ - УДЗЕЛЬНІЦ САДРУЖНАСЦІ НЕЗАЛЕЖНЫХ ДЗЯРЖАЎ У
БАРАЦЬБЕ З ГАНДЛЕМ ЛЮДЗЬМІ, ОРГАНАМІ І ТКАНКАМІ
ЧАЛАВЕКА
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзіць Пагадненне аб супрацоўніцтве дзяржаў -
удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў у барацьбе з гандлем
людзьмі, органамі і тканкамі чалавека, падпісанае ў г. Маскве 25
лістапада 2005 г. (далей - Пагадненне).
2. Для мэтаў Пагаднення вызначыць Міністэрства ўнутраных
спраў, Камітэт дзяржаўнай бяспекі, Дзяржаўны камітэт пагранічных
войскаў, Дзяржаўны мытны камітэт кампетэнтнымі органамі Рэспублікі
Беларусь.
Міністэрству замежных спраў накіраваць дэпазітарыю
паведамленне аб выкананні Рэспублікай Беларусь унутрыдзяржаўных
працэдур, неабходных для ўступлення ў сілу Пагаднення.
Прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь С.Сідорскі
|