ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
17 красавіка 2006 г. № 512
АБ ПРАВЯДЗЕННІ ПЕРАГАВОРАЎ ПА ПРАЕКТУ ПАГАДНЕННЯ
ПАМІЖ УРАДАМ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ І АДКРЫТЫМ
АКЦЫЯНЕРНЫМ ТАВАРЫСТВАМ «НАФТАГАЗАВАЯ КАМПАНІЯ
«РУССНЕФТЬ» АБ СУПРАЦОЎНІЦТВЕ Ў НАФТАХІМІЧНАЙ ГАЛІНЕ
РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ І ПАДПІСАННІ ГЭТАГА ПАГАДНЕННЯ
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Прыняць прапанову Беларускага дзяржаўнага канцэрна па нафце і
хіміі, узгодненую з Міністэрствам эканомікі, Міністэрствам фінансаў,
Міністэрствам замежных спраў, Міністэрствам юстыцыі, аб правядзенні
перагавораў па праекту Пагаднення паміж Урадам Рэспублiкi Беларусь і
адкрытым акцыянерным таварыствам «Нафтагазавая кампанія «РуссНефть»
аб супрацоўніцтве ў нафтахімічнай галіне Рэспублікі Беларусь і
падпісанні гэтага Пагаднення.
Зацвердзіць у якасці асновы для правядзення перагавораў праект
Пагаднення паміж Урадам Рэспублiкi Беларусь і адкрытым акцыянерным
таварыствам «Нафтагазавая кампанія «РуссНефть» аб супрацоўніцтве ў
нафтахімічнай галіне Рэспублікі Беларусь (прыкладаецца)*.
______________________________
*Не рассылаецца.
Дазволіць уносіць пры неабходнасці ў праект названага
Пагаднення змяненні і дапаўненні, якія не маюць прынцыповага
характару.
Упаўнаважыць Першага намесніка Прэм'ер-міністра Рэспублікі
Беларусь Семашку Уладзіміра Ільіча на правядзенне перагавораў па
праекту дадзенага Пагаднення і ў выпадку дасягнення дамоўленасці ў
межах зацверджанага гэтай пастановай праекта - на падпісанне
Пагаднення.
Прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь С.Сідорскі
|