ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
10 красавіка 2006 г. № 484
АБ ВЫДЗЯЛЕННІ МІНІСТЭРСТВУ СТАТЫСТЫКІ
І АНАЛІЗУ ГРАШОВЫХ СРОДКАЎ
У адпаведнасці з пунктам 1.2 артыкула 37 Закона Рэспублікі
Беларусь ад 31 снежня 2005 года «Аб бюджэце Рэспублікі Беларусь на
2006 год» Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Міністэрству фінансаў выдзеліць у красавіку 2006 г. з
рэспубліканскага бюджэту са сродкаў фонду фінансавання расходаў,
звязаных са стыхійнымі бедствамі, аварыямі і катастрофамі,
Міністэрству статыстыкі і аналізу 360 млн. рублёў для забеспячэння
выканання першачарговых мерапрыемстваў па нармалізацыі работы
Мінскага гарадскога ўпраўлення статыстыкі.
2. Міністэрству па надзвычайных сітуацыях і Міністэрству
фінансаў забяспечыць кантроль за мэтавым выкарыстаннем сродкаў,
выдзеленых у адпаведнасці з дадзенай пастановай.
Прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь С.Сідорскі
|