ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
28 лютага 2006 г. № 285
АБ УЗНАГАРОДЖАННІ К.Б.ЧАРАПКОЎСКАГА, М.А.КАДЫРАВА
ГАНАРОВАЙ ГРАМАТАЙ САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ
БЕЛАРУСЬ
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Узнагародзіць Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі
Беларусь:
Чарапкоўскага Казіміра Браніслававіча, начальніка аддзела па
арганізацыі мабілізацыйнай работы і рэжымна-сакрэтнай дзейнасці
аблвыканкома - памочніка старшыні Мінскага абласнога выканаўчага
камітэта па абаронных пытаннях, за плённую працу па арганізацыі
мабілізацыйнай і рэжымна-сакрэтнай дзейнасці і ўдасканаленне
тэрытарыяльнай абароны ў вобласці;
Кадырава Міхаіла Анатольевіча, дырэктара рэспубліканскага
навукова-даследчага унітарнага прадпрыемства «Інстытут земляробства
і селекцыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі», за шматгадовую
плённую навукова-арганізацыйную дзейнасць і падрыхтоўку навуковых
кадраў, асабісты ўклад у развіццё сельскагаспадарчай навукі,
удасканаленне сістэм земляробства і насенняводства, стварэнне новых
сартоў збожжавых, зернебабовых, кармавых і тэхнічных культур.
Прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь С.Сідорскі
|